Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

назалізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Набыць (набываць) насавое адценне (пра гукі).

2. Зал. да назалізаваць.

назалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Спец. Надаць (надаваць) гуку насавое адценне.

[Ад лац. nasalis — насавы.]

назаліза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Вымаўленне гукаў з насавым адценнем.

назаліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Тое, што і назалічваць.

назалі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Залічыць у вялікай колькасці. Назалічваць студэнтаў.

назало́гія, ‑і, ж.

Спец. Вучэнне аб хваробах, адзін з асноўных раздзелаў паталогіі.

[Ад грэч. nosos — хвароба і logos — вучэнне.]

наза́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З насавым адценнем.

назаля́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. назаляць.

назалята́ць, ‑ае; безас. зак.

Заляцець у вялікай колькасці куды‑н., у што‑н. Назалятала матылёў у хату.

назаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму і без дап.

Часта прыставаць да каго‑н., турбаваць каго‑н., дакучаць каму‑н. Два дні хлопчыкі назалялі бацькам і суседзям сваімі роспытамі пра партызанаў. Паўлаў. Увечары над ракой было ціха, вельмі прыемна, і нават не назалялі камары. Мікуліч.