нажлу́кціць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., чаго.
Апрацаваць жлукчаннем нейкую колькасць чаго‑н. Нажлукціць бялізны.
нажлу́кчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нажлукціць.
нажні́цы, ‑ніц; адз. няма.
1. Інструмент для рэзання, стрыжкі, які складаецца з двух накрыж складзеных нажоў з ручкамі ў выглядзе кольцаў. Вострыя нажніцы. Хірургічныя нажніцы. □ [Марыя Андрэеўна] разрэзала бінт нажніцамі і тады стала хутка раскручваць павязку. Мележ.
2. перан. Разыходжанне, неадпаведнасць чаго‑н. з чым‑н.
нажны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да нагі (у 1 знач.). // Прызначаны для ног. Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданоў, я вызваляюся з жалезных путаў. Дамашэвіч. // Які прыводзяцца ў дзеянне нагой, нагамі. Нажная швейная машына. Нажны тормаз.
нажо́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нажоўкі. Нажовачнае палатно.
нажо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да нажоўваць.
нажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нажаваць.
нажо́ўка, ‑і, ДМ ‑жоўцы; Р мн. ‑жовак; ж.
Невялікая ручная піла з адной ручкай. Бацька сталярнічаў пад павеццю. Адтуль далятаў рытмічны, знаёмы з дзяцінства свіст фуганка і пісклівы плач нажоўкі. Шамякін.
нажуры́цца, ‑журуся, ‑журышся, ‑журыцца; зак.
Разм. Доўга, многа пажурыцца. Нажурыцца ў адзіноцтве.