надакуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надакучыць.
надаку́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надакучваць — надакучыць.
надаку́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надакучыць.
надаку́члівасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць надакучлівага.
2. Надакучлівыя паводзіны. Яго надакучлівасць апрыкрала.
надаку́члівы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які падакучвае. Надакучлівы чалавек. Надакучлівае чаканне. □ У галаве мроіліся надакучлівыя думкі. «ЛіМ». За акном сыпаў дробны, надакучлівы дождж. Сіняўскі. У лесе групу партызан сустрэлі прарэзлівым крыкам надакучлівыя сойкі. Федасеенка.
надаку́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каму, з інф. і без дап.
Зрабіцца сумным, непрыемным сваёй аднастайнасцю, паўтарэннем, перастаць цікавіць каго‑н.; апрыкраць. Ігнасю наогул надакучыў местачковы тлум. Чарнышэвіч. Тамаш прыйшоў позна, калі ўжо ўсім надакучыла чакаць яго. Чорны. Быць толькі сувязной [Валі] надакучыла вельмі хутка. Брыль. Відаць, я моцна надакучыў маці сваімі пытаннямі, бо яна спачатку нахмурылася, а потым перапытала: — Спадабалася, значыць, Зосі лекцыя? Даніленка. / у безас. ужыв. — Не надакучыла яшчэ? — Сагал ціха пакратаў мяне за плячо. Асіпенка.
нада́лей і надале́й, прысл.
На будучы час, на потым. Кантракта надалей.. [пан] не падпісаў. Бядуля. Заставацца ў шэрым драўляным доміку надалей было немагчыма. Нядзведскі. [Чалавек] сядзеў, азіраўся навокал, усё адцягваў надалей сваё рашэнне. Лынькоў.
нада́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надаць.
надара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надарыць (у 1–4 знач.).