дано́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да данасіцца.
2. Зал. да даношваць.
дано́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да данасіць.
данты́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Зубны урач, зубны тэхнік.
[Фр. dentiste.]
данты́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да дантыст.
данча́к, ‑а, м.
Разм. Конь данской пароды.
да́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Іменна гэты, той, аб якім ідзе гутарка. Даны выпадак. У даны момант.
2. у знач. наз. да́ныя, ‑ых. Звесткі, паказчыкі, якія характарызуюць каго‑, што‑н. Біяграфічныя даныя. Дакладныя даныя. Па афіцыйных даных.
•••
Выхадныя даныя — звесткі аб месцы і часе выхаду кнігі, аб яе тыражы, памерах і пад.
даню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Празмерна доўга, часта нюхаючы, дайсці да непрыемных вынікаў.
2. перан. Дазнацца, разведаць пра што‑н. якім‑н. непрыстойным спосабам. — Данюхаецца паліцыя, і тады... арышт, здзекі, а потым суд і турма. Мурашка.
даню́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да данюхацца (у 2 знач.).
данясе́нне, ‑я, н.
Вуснае ці пісьмовае афіцыйнае паведамленне якіх‑н. звестак начальніку, кіраўніку. Паслаць данясенне. □ Першае данясенне разведкі прыйшло гадзіны праз дзве. Колас.
даня́ць, дайму, доймеш, дойме; заг. даймі; зак., каго-што.
Вывесці з раўнавагі, не даючы спакою; змучыць, дапячы. Холад даняў. □ Бо кожны выслужыцца хоча: Адно гаворыць табе ў вочы, Але другое ў мыслях мае, І ўжо здарэння не мінае На чым хоць-небудзь зло спагнаць, Як мае быць цябе даняць. Колас. Як дайме ліха, прарэжуцца зубы. З нар.