даны, ‑ая, ‑ае.

1. Іменна гэты, той, аб якім ідзе гутарка. Даны выпадак. У даны момант.

2. у знач. наз. даныя, ‑ых. Звесткі, паказчыкі, якія характарызуюць каго‑, што‑н. Біяграфічныя даныя. Дакладныя даныя. Па афіцыйных даных.

•••

Выхадныя даныя — звесткі аб месцы і часе выхаду кнігі, аб яе тыражы, памерах і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)