Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дагала́, прысл.

Да голага цела. Раздзець дагала. // Зусім, поўнасцю (абстрыгчы, абрэзаць і г. д.). Абстрыгчы дагала. // перан. Поўнасцю, да апошняга (забраць). Блізка году катавалі. Ноч пажарамі гула. Руйнавалі, рабавалі, Вымяталі дагала. Броўка.

дагалі́цца, ‑галюся, ‑голішся, ‑голіцца; заг. дагаліся; зак.

Закончыць галіцца.

дагалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; заг. дэталі; зак., каго-што.

Закончыць галіць каго‑, што‑н.

даганя́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да даганяць (гл. дагнаць у 2, 3 і 4 знач.).

даганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да дагнаць.

дагарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Скончыць гараваць.

2. Гаруючы, дажыць да пэўнага часу. Дагараваць да канца вайны.

дагарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; заг. дагарадзі; зак., што.

Закончыць гарадзіць. Дагарадзіць плот.

дагара́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. дагараць — дагарэць.

дагара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагарэць.

дагаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дагарадзіць.