Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дабіра́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да дабрацца.

дабіра́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да дабіраць.

дабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дабраць.

дабі́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дабіць.

дабі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак., чаго, з дадан. сказам і без дап.

Настойлівымі намаганнямі дамагчыся чаго‑н. Дабіцца выдатных поспехаў. □ Загад адзін, адно заданне — Дабіцца працай перамог. Чарот. Чым больш уставала .. перашкод, тым больш, расло ў Сценкі ўпартае жаданне дабіцца свайго. Колас. // Распытваючы, даведацца, дапытацца аб чым‑н. ад каго‑н. Мужчыны ніяк не маглі дабіцца ад.. [жанчыны], што ж там такое магло стаць: пажар, смерць ці яшчэ якое няшчасце? Дамашэвіч. Настаўнік болей нічога не дабіўся ад Ліды. Яна ўстала з-за стала і выбегла з хаты. Колас. // Дабрацца, з цяжкасцю дайсці куды‑н., да каго‑н. — Я парадкі ведаю, я дабіўся ў адрасны стол. Чорны. У пакой канцылярыі дабіцца было цяжка. Нікановіч.

•••

Дабіцца да ручкі — тое, што і дайсці да ручкі (гл. дайсці).

дабі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак., каго-што.

1. Прыкончыць, прыбіць раненага, недабітага. Дабіць падстрэленага драпежніка. // Канчаткова разграміць, знішчыць. Дабіць ворага.

2. Разбіць астатняе; разбіць канчаткова недабітае. Дабіць апошнія талеркі.

3. Скончыць біць (пра гадзіннік і пад.). Куранты дабілі дванаццаты ўдар.

4. Убіваючы, дагнаць да пэўнага месца ці да канца. Дабіць кол. // Скончыць убіванне. Дабіць апошні цвік.

5. перан. Разм. Завяршыць выкананне якой‑н. работы. Дабіць пракос.

•••

Дабіць да ручкі — давесці да развалу, прывесці ў непрыгодны стан.

дабо́р, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дабіраць — дабраць.

дабра... (гл. добра...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дабравольны, дабрадзей, дабрадушнасць.

дабрабы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Дастатак, матэрыяльная забяспечанасць. Клапаціцца пра дабрабыт савецкіх людзей. □ [Лукаш] зразумеў, што жыццё — гэта не толькі свой дабрабыт, маленькае асабістае шчасце або гора, а нешта значна большае і глыбейшае. Чарнышэвіч. // Добрыя ўмовы быту; добраўпарадкаванасць. Дабрабыт горада.

дабраво́лец, ‑льца, м.

Тое, што і добраахвотна. У японскую вайну .. [Янкавец] дабравольцам паехаў на Далёкі Усход і замацаваўся ў інтэнданцтве. Колас. А ўжо заявы шлюць камсамольцы, Што прагнуць пабачыць сусвет, Крылатай рамантыкі дабравольцы, Разведчыкі першых планет. Вітка.

дабраво́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дабравольнага, уласнае жаданне як стымул да якога‑н. дзеяння. Аб’яднацца на прынцыпах дабравольнасці.