дабі́ць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; ‑б’ём, ‑б’яце; зак., каго-што.
1. Прыкончыць, прыбіць раненага, недабітага. Дабіць падстрэленага драпежніка. // Канчаткова разграміць, знішчыць. Дабіць ворага.
2. Разбіць астатняе; разбіць канчаткова недабітае. Дабіць апошнія талеркі.
3. Скончыць біць (пра гадзіннік і пад.). Куранты дабілі дванаццаты ўдар.
4. Убіваючы, дагнаць да пэўнага месца ці да канца. Дабіць кол. // Скончыць убіванне. Дабіць апошні цвік.
5. перан. Разм. Завяршыць выкананне якой‑н. работы. Дабіць пракос.
•••
Дабіць да ручкі — давесці да развалу, прывесці ў непрыгодны стан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)