Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высакаме́р’е, ‑я, н.

Тое, што і высакамернасць. Сярод усіх ён вызнаваў сябе за лепшага, але тут не было анізвання якога б там ні было высакамер’я. Адам Блецька мог умяшацца ў якую хочаш справу, нават самую брудную. Чорны.

высакаме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць высакамернага. Шляхецкая высакамернасць.

высакаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Пагардліва-фанабэрысты; напышлівы. Высакамерны выгляд. □ [Ярохіну] вельмі хацелася паспрачацца з гэтым высакамерным панам, збіць з яго гэтую надзьмутую фанабэрыстасць. Шамякін.

высакамо́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць высакамоўнага. Высакамоўнасць стылю.

высакамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Напышлівы; рытарычны (пра стыль).

высакапро́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае высокую пробу (пра золата, серабро 72‑й пробы і вышэй). // перан. Разм. Які вызначаецца высокімі якасцямі.

высакаро́ддзе, ‑я, н.

Уст. У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне цывільных чыноўнікаў пятага класа і іх жонак.

высакаро́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць высакароднага (у 1–3 знач.). Высакароднасць паводзін. Высакароднасць сплаву. □ [Ліннік:] — А я песні люблю. Асабліва народныя. Ані ў чым гэтак не раскрываецца высакароднасць народу, як у песні. Савіцкі.

высакаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны. Высакародны чалавек.

2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай. Высакародныя пачуцці. Высакародны ўчынак. Высакародная барацьба. □ [Мары] абуджаюць у сэрцы мужнасць і адвагу, высакародныя імкненні да ведаў, да пазнання свету, да барацьбы і подзвігаў. В. Вольскі.

3. Які вылучаецца высокай годнасцю, прыгажосцю. Высакародныя манеры.

4. Састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў. Высакародны алень.

•••

Высакародныя металы гл. метал.

высакаро́дства, ‑а, н.

Тое, што і высакароднасць.