высакароднасць, ‑і, ж.

Уласцівасць высакароднага (у 1–3 знач.). Высакароднасць паводзін. Высакароднасць сплаву. ▪ [Ліннік:] — А я песні люблю. Асабліва народныя. Ані ў чым гэтак не раскрываецца высакароднасць народу, як у песні. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)