вы́ражаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выразіць.
выража́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выражаць.
выража́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выразіць.
выражэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выражаць — выразіць.
2. Тое, што і адлюстраванне (у 3, 4 знач.). Трэба сказаць, што адносіны паміж [Кулакоўскім і Буднікам] былі выражэннем своеасаблівай дружбы. Галавач.
вы́раз 1, ‑а, м.
Выразанае месца; выемка; пройма. Выраз для рукавоў. □ Сукенка мела вялікі выраз на грудзях. Карпюк. Старшыня спыняўся ля некаторых магіл і падоўгу разглядаў здымкі, што былі ўстаўлены ў выразы крыжоў. Сачанка.
вы́раз 2, ‑у, м.
1. Характэрны знешні выгляд, які адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. Выраз вачэй. □ Пятым завознікам была жанчына з выразам нейкай суровай стомленасці ў вачах. Брыль.
2. Слова, моўны зварот. Вобразны, метафарычны, трапны выраз. □ [Сымон] перапраўляў тэкст, мяняў словы, выразы, касаваў цэлыя строфы. Колас.
3. Сукупнасць знакаў, формула, якія адлюстроўваюць пэўныя матэматычныя адносіны. Алгебраічны выраз.
выраза́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. выраза́ць — вы́разаць (у 1, 2, 4, 5 і 6 знач.).
вы́разаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выразаць.
вы́разацца, ‑ражацца; зак.
1. Аказацца выразаным.
2. З’явіцца на паверхні дзёснаў; прарэзацца. У дзіцяці выразаліся зубы.
3. перан. Акрэслена вырысавацца. Веташок над лесам пад раніцу выразаўся. Пташнікаў.
выраза́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да вы́разацца.
2. Зал. да выраза́ць.
вы́разаць, ‑ражу, ‑ражаш, ‑рэжа; заг. вы́ражы і вы́раж; зак., што.
1. Выняць, дастаць, выдаліць што‑н. рэжучым інструментам. Выразаць мёд з вулля. Выразаць міндаліны.
2. Зрабіць выраз у чым‑н. Выразаць пройму. Выразаць праём у сцяне.
3. Вымежаваць, адмераць (участак зямлі, лесу і пад.); нарэзаць. [Гушка:] — З якога ж тады кавалка мне Сурвіла выража мае дзве дзесяціны? Чорны. Перш за ўсё.. [Каліна] зрабіў нажом на кары дрэваў зарубкі, каб адзначыць граніцы сваёй гаспадаркі, і выразаў сабе вельмі ладны кавалак пушчы. Багдановіч.
4. Вырабіць што‑н. разьбой. Выразаць лыжку.
5. Зрабіць рэжучым інструментам надпіс, малюнак і пад. Выразаць пячатку, ініцыялы. □ Трэба было ў дасканаласці авалодаць друкарскай тэхнікай, адліць адпаведныя шрыфты, выразаць вялікія літары гравюры. С. Александровіч.
6. Зрэзаць, адрэзаць для якой‑н. патрэбы. Выразаць лазіну.
7. Вынішчыць, забіць халоднай зброяй. Бандыты выразалі ўсю сям’ю. // Спілаваць, высечы. Выразаць лес. // Загрызці ўсіх або многіх (пра ваўкоў). Выразаць статак.
выраза́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да вы́разаць.