вы́разаць, ‑ражу, ‑ражаш, ‑рэжа; заг. вы́ражы і вы́раж; зак., што.

1. Выняць, дастаць, выдаліць што‑н. рэжучым інструментам. Выразаць мёд з вулля. Выразаць міндаліны.

2. Зрабіць выраз у чым‑н. Выразаць пройму. Выразаць праём у сцяне.

3. Вымежаваць, адмераць (участак зямлі, лесу і пад.); нарэзаць. [Гушка:] — З якога ж тады кавалка мне Сурвіла выража мае дзве дзесяціны? Чорны. Перш за ўсё.. [Каліна] зрабіў нажом на кары дрэваў зарубкі, каб адзначыць граніцы сваёй гаспадаркі, і выразаў сабе вельмі ладны кавалак пушчы. Багдановіч.

4. Вырабіць што‑н. разьбой. Выразаць лыжку.

5. Зрабіць рэжучым інструментам надпіс, малюнак і пад. Выразаць пячатку, ініцыялы. ▪ Трэба было ў дасканаласці авалодаць друкарскай тэхнікай, адліць адпаведныя шрыфты, выразаць вялікія літары гравюры. С. Александровіч.

6. Зрэзаць, адрэзаць для якой‑н. патрэбы. Выразаць лазіну.

7. Вынішчыць, забіць халоднай зброяй. Бандыты выразалі ўсю сям’ю. // Спілаваць, высечы. Выразаць лес. // Загрызці ўсіх або многіх (пра ваўкоў). Выразаць статак.

выраза́ць,а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́разаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)