Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́паласканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпаласкаць.

вы́паласкаць, ‑палашчу, ‑палашчаш, ‑палашча; зак., што.

Вымыць, палошчучы ў вадзе. Выпаласкаць бялізну. □ Дзядзька Марцін вытрас сетку, а потым выпаласкаў з яе розны бруд і твань на чыстай бягучай вадзе. Колас.

вы́паласнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Тое, што і спаласнуць. Выпаласнуць графік.

вы́палаты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпалаць.

вы́палаць, ‑лю, ‑леш, ‑ле; зак., што.

Павырываць пустазелле з пасеву. Выпалаць свірэпу з аўса. // Ачысціць ад пустазелля, апалоць. Выпалаць лён. Выпалаць грады.

вы́палены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпаліць.

выпа́ліна, ‑ы, ж.

Выпаленае агнём месца; выгарына. Снарады і бомбы ўсю.. [зямлю] перарылі, спустошылі, пакрылі чорнымі ды ржавымі выпалінамі. Мележ.

вы́паліраваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпаліраваць.

вы́паліраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Паліруючы, зрабіць паверхню чаго‑н. гладкай; адпаліраваць.

вы́паліцца, ‑ліцца; безас. зак.

Кончыць паліцца. Выпалілася ў печы.