вы́нік, ‑у, м.
1. пераважна мн. (вы́нікі, ‑аў). Канчатковыя паказчыкі якіх‑н. дзеянняў, з’яў, развіцця чаго‑н. Падвесці вынікі работы за дзень. □ Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы. Васілевіч. // Плён, здабытак працы, намаганняў. Вынікі шмат гадовай працы. Вынікі экспедыцыі, творчых поспехаў.
2. Тое, што вынікае з чаго‑н., з’яўляецца лагічным вывадам. Поспехі з’яўляюцца вынікам напружанай штодзённай працы. □ Мы павінны заўсёды правяраць сябе, вывучаючы ланцуг палітычных падзей у іх цэлым, іх прычыннай сувязі, іх выніках. Ленін.
выніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. З’яўляцца, паўставаць. [Вёскі] вынікалі з-за ўзгоркаў і хутка знікалі, адыходзячы ў далячынь. Галавач.
2. Узнікаць. Непаразуменні вынікалі рэдка. У часе работы вынікалі новыя пытанні.
3. З’яўляцца лагічным вынікам, узнікаць з чаго‑н. Як вынікае са сказанага. □ Насцярожанасць .. [Свідраля] вынікала з усяго таго, што адбылося днём у райкоме. Дуброўскі.
вы́нікнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не.
Зак. да вынікаць.
выніко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. З падагульненымі вынікамі, паказчыкамі. Выніковы рахунак.
2. Які даў добрыя вынікі; рэзультатыўны.
вы́нішчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вынішчыць.
вынішча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да вынішчаць.
вынішча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вынішчыць.
вы́нішчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑плыць; зак., каго-што.
Поўнасцю знішчыць. Вынішчыць ваўкоў. Вынішчыць пушчу. Пажар вынішчыў вёску.
вынішчэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вынішчаць — вынішчыць.
выно́сісты, ‑ая, ‑ае.
З прамым гладкім і высокім ствалом; гонкі. У сутонлівай каламуце выносістыя хвоі гойдалі шумлівае верхавінне. Чорны.