выніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. З’яўляцца, паўставаць. [Вёскі] вынікалі з-за ўзгоркаў і хутка знікалі, адыходзячы ў далячынь. Галавач.

2. Узнікаць. Непаразуменні вынікалі рэдка. У часе работы вынікалі новыя пытанні.

3. З’яўляцца лагічным вынікам, узнікаць з чаго‑н. Як вынікае са сказанага. □ Насцярожанасць .. [Свідраля] вынікала з усяго таго, што адбылося днём у райкоме. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)