насе́ннік, ‑а, м.
1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне. Тытунь-насеннік. Агурок-насеннік. □ [Дзяўчына] была на дзялянцы, прарывала бурачкі, даглядала насеннікі. Сабаленка. // Дрэва, якое пакідаецца для абсемянення высечанага ўчастка лесу. Дуб-насеннік.
2. Спец. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне. — Паважаны Аксён Верамеевіч, не ўсякая трава ідзе на насенне. Вунь у нас насеннікі, — паказаў Варанецкі за канаву. Дуброўскі.
насе́ннікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да насенніка.
насе́нніца, ‑ы, ж.
1. Абалонка, у якой змяшчаецца насенне.
2. Жан. да насеннік (у 1 знач.).
насе́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да насення (у 1 знач.); у якім знаходзіцца насенне. Насенныя каробачкі. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе насення. Насеннае размнажэнне.
2. Які мае адносіны да насення (у 2 знач.). Насенны матэрыял. Насенны фонд. // Які пакідаецца на насенне. Насенная бульба. □ Шырокі загон насеннай канюшыны ішоў ад ельніку. Чорны. // Прызначаны для вырошчвання насенных раслін. Насенны ўчастак.
насення... (гл. насенне...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «насенне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: насеннясховішча, насеннявод, насенняводства.
насенняво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Спецыяліст па насенняводству.
насенняво́дства, ‑а, н.
Галіна раслінаводства, якая займаецца развядзеннем насенных раслін.
насенняво́дчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да насенняводства. Насенняводчая сістэма. // Які займаецца развядзеннем сартавога насення. Насенняводчая гаспадарка. Насенняводчы калгас.
насенняно́сны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які дае насенне. Насенняносны лубін.
насеннясхо́вішча, ‑а, н.
Памяшканне, дзе захоўваецца насенне.