насвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца; зак., на каго і без дап.
Выказаць рэзкімі словамі сваё нездавальненне кім‑н. [Аксіння] думала, бацька накрычыць на .. [сына], насварыцца, а ён пасмяяўся і хоць бы што. Ракітны.
насвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., чаго.
Нарабіць свердзелам нейкую колькасць адтулін. Насвідраваць дзірак.
насвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насвідраваць.
насвіня́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Груб.
1. Набрудзіць, напэцкаць. Насвінячыць у хаце.
2. перан. Пашкодзіць каму‑н. Ну і насвінячыў ты мне!
насвіста́цца, ‑свішчуся, ‑свішчашся, ‑свішчацца; зак.
Разм. Уволю, доўга пасвістаць.
насвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., што.
Перадаць свістам якую‑н. мелодыю. Насвістаць матыў.
насві́стванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. насвістваць — насвістаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачулася ціхае насвістванне.
насві́ствацца, ‑аецца; незак.
Зал. да насвістваць.
насві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да насвістаць.
2. што і без дап. Свістаць (часцей паціху, самому сабе). Насвістваць песню. □ Выйшаўшы на Магілёўскую шашу, Сева паціху пачаў насвістваць. Карпаў. // Пра птушак. [Шпак] то заносіў у дзюбцы чарвяка ў шпакоўню, то сядзеў паблізу і насвістваў вясёлыя песенькі. Пальчэўскі. // Пра вецер, мяцеліцу і пад. За акном насвістваў вецер, хвалямі наганяў дождж, усё сцябаў, сцябаў па шыбах. Мыслівец. // Пра машыны, прылады. Вентылятар над дзвярыма не спыняўся вярцецца і насвістваць аднастайную мелодыю. Гартны.
насвяткава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Уволю, многа пасвяткаваць. Насвяткаваліся, цяпер трэба за работу брацца.