Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насартаваць.

насаскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Саскрэбці пэўную колькасць чаго‑н. Насаскрабаць снегу.

насаскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і насаскрабаць.

наса́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Абл. Насавая хустачка, насоўка. [Чалавек] .. абціраў насаткаю вусы. Чорны.

наса́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім носам. Як жывога бачыць .. [Ніна Пятроўна] перад сабою прыгорбленага старога з насатым маршчыністым тварам, чуе яго бурклівы голас... Ус. Усёй сям’ёй з’явіліся Цецерукі стракатыя, Глушцы, вароны з совамі Ды з дзятламі насатымі. Танк.

2. З выступам, з доўгай, вялікай выступаючай часткай. Насаты чайнік. Насатая лодка.

наса́ч, ‑а, м.

1. Разм. Чалавек з вялікім носам. // Птушка або жывёліна з вялікай дзюбай.

2. Малпа сямейства мартышкападобных з доўгім носам.

насачы́цца, ‑сочыцца; зак.

Прасачыўшыся, нацячы, накапаць куды‑н. або ў якой‑н. колькасці. Вада насачылася ў лодку. Насачылася соку поўнае вядро.

насваво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Уволю, многа пасваволіць. Дзеці насваволіліся.

насваво́ліць, ‑волю, ‑воліш, ‑воліць; зак.

Нарабіць розных свавольстваў. Дзеці насваволілі.

насваво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Тое, што і насваволіць.