Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надо́мніцтва, ‑а, н.

Выкананне даручанай работы дома.

надо́мны, ‑ая, ‑ае.

Які выконваецца дома. Надомная работа.

надо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надарыць.

надо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надарыць.

надо́ўга, прысл.

На доўгі час, на вялікі адрэзак часу, на вялікі тэрмін. Надоўга асталася ў памяці гэтая язда, густыя лясныя пахі, спяванне птушак. Мурашка. Часта ішлі дажджы, але яны не ўсталёўваліся, неба не бывала хмурным надоўга. Самуйлёнак.

надпалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.

Абпаліць нейкую частку чаго‑н.

надпа́лубны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца вышэй палубы судна. [Матросы] завіхаліся са шлангамі, з вёдрамі вады і швабрамі, чысцілі, мылі, надрайвалі палубу і сцены надпалубных будынін. Лынькоў.

надпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надпаліць.

надпаро́цца, ‑порацца; зак.

Крыху распароцца. Падшэўка надпаролася.

надпаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

Трохі распароць. Надпароць падшэўку.