насагло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Верхняя частка глоткі, якая размешчана ззаду насавой поласці і пераходзіць у глотку. Захвоованне насаглоткі.
наса́дачны, ‑ая, ‑ае.
Які насаджваецца на што‑н. Насадачная лінза.
насаджа́льнік, ‑а, м.
Кніжн. Асоба, якая распаўсюджвае, укараняе што‑н. (якія‑н. ідэі, парадкі і пад.).
наса́джаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насадзіць 1 (у 1–3 знач.).
наса́джаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад насадзіць 2 (у 1 знач.).
насаджа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Змясціць, размясціць дзе‑н. вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Насаджаць дзяцей у аўтобус. Насаджаць пірагоў у печ.
2. Пасадзіць у некалькі прыёмаў або нейкую колькасць (пра расліны, дрэвы). Насаджаць маладых дрэў.
3. Разм. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузоў і пад.). Не надта хочацца .. [Аўдолі] ўмешвацца ва ўнутраныя справы, падлічваць, хто каму больш сінякоў насаджаў, ды нічога не зробіш — улада. Крапіва.
насаджа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насадзіць 1 (у 3, 4 знач.).
наса́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. насаджваць 2 — насадзіць 2 (у 1 знач.).
наса́джвацца 1, ‑аецца; незак.
1. Уводзіцца, распаўсюджвадда.
2. Зал. да насаджваць 1.
наса́джвацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да насаджваць 2.
наса́джвацца 3, ‑аецца.
Незак. да насесці (у 1 знач.).
наса́джваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насадзіць 1.
наса́джваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насадзіць 2.
насаджэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насадзіць 1.
2. толькі мн. (насаджэ́нні, ‑яў). Пасаджаныя расліны, дрэвы. Лесаахоўныя насаджэнні. Пладова-ягадныя насаджэнні. □ Гутарка ў Максіма ішла аб беларускіх лясах.., аб новых, пасляваенных насаджэннях. Брыль.
•••
Зялёныя насаджэнні — дрэвы і кусты, часта ў спалучэнні з кветнікамі і газонамі, у гарадах, пасёлках і вакол іх.