нарысі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Жанр нарыса; твор у жанры нарыса. Беларуская нарысістыка.
нары́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нарыць.
нары́ў, ‑рыва, м.
Гнойная пухліна на якой‑н. тканцы арганізма. Гнойны нарыў. Нарыў у горле. □ Нашы яшчэ спяць, толькі я ляжу, .. прыслухоўваючыся, як наспявае мой нарыў на руцэ, як ён пячэ і патузвае. Брыль.
нары́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нарыва. Нарыўная паверхня.
нарыўны́, ‑ая, ‑ое.
Які прызначаны для лячэння нарываў. Нарыўны пластыр. // Які выклікае нарывы. Нарыўны газ.
нарыхтава́насць, ‑і, ж.
Падрыхтаванасць да чаго‑н.
нарыхтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад нарыхтаваць.
нарыхтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак., да чаго, з інф. і без дап.
Падрыхтавацца да чаго‑н., займець намер зрабіць што‑н. Нарыхтавацца да бою. □ Сцішылася вёска, нарыхтавалася спачыць у цёплай ночы. Пташнікаў. Казімір .. выцягнуў з верхняй кішэнькі сваёй блузы ручку і нарыхтаваўся пісаць. Краўчанка.
нарыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. чаго. Назапасіць у нейкай колькасці. Нарыхтаваць корму на зіму. □ З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць стар[эй]шая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, .. то нарыхтаваць дроў. Шамякін.
2. што. Падрыхтаваць; прывесці ў гатоўнасць. Калі ўсе разбегліся, Чыжык шпарка заваліў уваход цэглаю, запоўз у яміну і нарыхтаваў гранаты. Лупсякоў.
3. каго-што. Разм. Прыгатаваць усё патрэбнае, сабраць. Нарыхтаваць гаспадара ў дарогу. Нарыхтаваць экспедыцыю.
нарыхто́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да нарыхтавацца.
2. Зал. да нарыхтоўваць.