Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надны́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над верхняй часткай нырак.

надо́ба, ‑ы, ж.

Абл. Розныя рэчы, патрэбныя ў надзённым жыцці. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас.

надо́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надаіць.

надо́ечы, прысл.

Разм. Зусім нядаўна; не так даўно, днямі. Надоечы адбылося здарэнне, якое абляцела Навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. Кавалёў. Вечарам.. [Надзя] з дзяўчынай, з якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. Галавач.

надо́й, ‑ю, м.

Колькасць надоенага малака. Дзямід Сыч гэтым часам быў заняты праверкай надояў малака. Паслядовіч. Калгас імя Жданава выйшаў у лік перадавых па надоях малака. Шчарбатаў.

надо́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надойваць.

надо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надаіць.

надо́мнік, ‑а, м.

Рабочы прадпрыемства або арцелі, які выконвае даручаную яму працу дома.

надо́мніца, ‑ы, ж.

Жан. да надомнік.

надо́мніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да надомніцтва.