выпрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрацоўваць — выпрацаваць.
2. Тое, што выпрацавана. Дзённая выпрацоўка. Нормы выпрацоўкі.
вы́праць, ‑прае; зак.
Загінуць ад недахопу паветра (пра пасевы). Сёлетняй вясною да каліва выпрала жыта, і цяпер там адрасла добрая трава. Нікановіч.
вы́прашаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпрасіць.
выпро́стванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпростваць — выпрастаць.
выпро́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выпрастацца.
2. Зал. да выпростваць.
выпро́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпрастаць.
выпро́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрошваць — выпрасіць.
выпро́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выпрасіцца.
2. Зал. да выпрошваць.
выпро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпрасіць.
вы́пруціцца, ‑пручуся, ‑пруцішся, ‑пруціцца; зак.
Разм.
1. Выпраміцца, напружыцца. Рыбіна выпруцілася і выскачыла з сеткі.
2. Груб. Памерці; здохнуць. — Найшла ў двор, каб ты выпруцілася, — крыкнула не сваім голасам на свінню дзяўчынка. Сабаленка.