Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наркалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да наркалогіі. Наркалагічны кабінет.

наркало́гія, ‑і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб, выкліканых наркаманіяй, і лячэннем наркаманаў.

наркама́н, ‑а, м.

Чалавек, які мае моцную, хваравітую цягу да наркотыкаў.

наркама́нія, ‑і, ж.

Захворванне, якое суправаджаецца моцнай, хваравітай цягай да наркотыкаў. Хварэць наркаманіяй.

наркама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да наркаман.

наркама́т, ‑а, М ‑маце, м.

Народны камісарыят (афіцыйная назва, якой карысталіся да 15 сакавіка 1946 г.). Прадстаўнік наркамата.

наркама́таўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да наркамата.

наркатызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наркатызаваць.

наркатызава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Падвергнуцца (падвяргацца) уздзеянню наркозу; быць у стане наркозу.

2. толькі незак. Зал. да наркатызаваць.

наркатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго і без дап.

Спец. Прывесці (прыводзіць) у стан наркозу (у 1 знач.). Наркатызаваць хворага.