наку́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад накупляць — накупіць.
наку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накупляць.
накупля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Накупляць чаго‑н. у неабходнай, дастатковай колькасці. [Жонка:] — Вы ж, мусіць, майго Міхася ведаеце? .. От што ні возьме, дык у яго руках яно гарыць.. Бо хто ж яго ўсяго, калі б прыйшлося, накупляўся. Баранавых.
накупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.
Купіць вялікую колькасць чаго‑н. [Даніла:] — Паглядзі там у торбе, чаго я накупляў, толькі дай мне спачатку павячэраць. Чарнышэвіч.
наку́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад накурыць.
2. у знач. прым. Разм. Напоўнены тытунёвым дымам. Калі заходзіш у накураны пакой, табе адразу становіцца цяжка дыхаць. Шахавец. Мы сядзелі ў цёплым, накураным вагоне, шчасліва смяяліся і гаварылі. Сачанка.
наку́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да накурыцца.
2. Зал. да накурваць.
наку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да накурыць.
накуро́дымець, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
Напусціць куродыму; накурэць. Лямпа накуродымела.
накуры́цца, ‑куруся, ‑курышся, ‑курыцца; зак.
Уволю, многа пакурыць.
накуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак.
Курачы, напоўніць памяшканне табачным дымам. У калгаснай канцылярыі ўжо паспелі накурыць. Пянкрат. — А браточкі мае! Вось накурылі, і бацькі роднага не распазнаў бы, — забурчаў пад нос Гарбуз. Чарот.