Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Ачысціць нейкую частку чаго‑н. ад кары, шкарлупіны і пад. Надлупіць яечка.

надлу́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надлупіць.

надлу́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надлупліваць.

надлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надлупіць.

надмагі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад магілай, на магіле. Пад зялёнымі лапкамі паўрасталі ў зямлю пляскатыя надмагільныя камяні. Паўлаў.

надме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць надмернага.

надме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад. Надмерны цяжар. Надмерная праца. Надмернае захапленне. □ Гэтыя радкі не бяруць на сябе смеласць даць жыццёвы ці творчы партрэт пісьменніка. Гэта было б надмернай задачай для асобных занатовак. Лужанін.

надмуро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Тое, што надбудавана над чым‑н.; надбудаваная частка (у каменным, мураваным будынку).

наднацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які стаіць па свайму становішчу, па сваіх паўнамоцтвах як бы вышэй нацыянальных органаў, інстытутаў асобнай краіны; агульны для многіх нацый, дзяржаў капіталістычнага свету.

надны́рачнікі, ‑аў; адз. наднырачнік, ‑а; м.

Залозы ўнутранай сакрэцыі ў чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл, якія знаходзяцца на верхнім баку нырак.