Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навыло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выламаць вялікую колькасць чаго‑н.

навыло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і навыломваць.

навылу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і навылушчваць. [Яніна] памкнулася адшчыкнуць жытнёвы каласок, каб навылузваць на далонь жоўценькіх зярнятак. Марціновіч.

навылу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вылушчыць нейкую колькасць зерня. Навылушчваць гароху.

навыме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Набыць шляхам абмену многа чаго‑н. Навыменьваць марак.

навымыва́ць, ‑ае; зак., чаго.

Вымыць, вынесці цякучаю вадою значную колькасць чаго‑н. Навымываць пяску. // Размыўшы, нарабіць паглыбленняў. Паводка навымывала ям.

навымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вынесці многа чаго‑н.

навы́нас, прысл.

Разм. Без распівання на месцы продажу (пра гандаль напіткамі). Купіць бутэльку піва навынас.

навыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-чаго.

Разм. Вынесці многа чаго‑н.

навыпаўза́ць, ‑ае; зак.

Выпаўзці ў вялікай колькасці.