дагля́дчык, ‑а, м.
1. Той, хто даглядае каго‑, што‑н., наглядае за кім‑, чым‑н. У канцылярыі сядзеў Лявон — даглядчык коней. Васілевіч. Чалавека гэтага Леанольд Гушка ведаў: гэта быў нейкі там даглядчык нечага ў княжым замку. Чорны.
2. Службовая асоба, якая аглядае рэчы, грузы ў таможні; надглядчык. Таможны даглядчык.
дагматы́зм, ‑у, м.
Некрытычнае мысленне, якое апіраецца толькі на догмы. Марксізм-ленінізм, як сапраўдная перадавая навука, нецярпіма адносіцца да дагматызму. «Полымя».
дагма́тык, ‑а, м.
Чалавек, які мысліць догмамі.
дагма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сістэмны выклад догматаў якой‑н. рэлігіі.
дагматы́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дагматычнага 1 (у 3 знач.).
дагматы́чны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на догмах (у 1 знач.).
2. Уласцівы дагматыку. Дагматычнае мысленне. // Бяздоказны, такі, што не дапускае пярэчанняў. Дагматычны падыход да тэорыі.
3. Адцягнены, абстрактны, схематычны. Дагматычны спосаб выкладання.
дагматы́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дагматыкі, заключае ў сабе догматы (у 1 знач.). Дагматычнае багаслоўе. Дагматычная літаратура.
дагна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад дагнаць.
2. у знач. прым. Даведзены якраз па мерцы, па форме. Мундзір дагнаны, як уліты, А кепка ссунута набок. Колас.
дагна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак., каго-што.
1. Параўняцца з кім‑, чым‑н., што рухаецца наперадзе; нагнаць. Раман пусціўся шпарчэй, думаў, можа дагоніць на Лавацкім полі Раіну. Пташнікаў. Таццянка кінулася даганяць. Дагнала і ледзь-ледзь абхапіла рукамі, такі вялікі быў мяч. Юрэвіч. Каля пушчы, каля броду Нас дагнала непагода. Танк. // перан. Параўняцца ў поспехах, росце і пад. з тым, хто апярэджваў. Прыйшоў у школу Піліпка, калі складанне простых дробаў канчалі ўжо, і нічога, дагнаў. Навуменка. Хаця выпрацоўка.. [Васіля] і павялічылася, Алены ён усё-такі не дагнаў. Чарнышэвіч.
2. Прыгнаць куды‑н., у якое‑н. месца. Дагнаць кароў да лесу. Дагнаць машыну да горада. // перан. Разм. Давесці да якіх‑н. паказчыкаў. Дагнаць выпрацоўку да 150 працэнтаў.
3. Падагнаць, наладзіць як трэба. Каса чыя нядобра косіць — Няхай Антося ён папросіць: Антось наладзіць — так дагоніць, Тады пабач, як загамоніць. Колас.
4. Давесці што‑н. распачатае да канца або да пэўнай мяжы. Дагнаць баразну да канца. Дагнаць цвік да сярэдзіны. □ Цімох дагнаў пракос да карчоў, вярнуўся назад. Капыловіч. // Закончыць перагонку якіх‑н. вадкасцей.
дагніва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дагніць.