Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́вучаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывучыць.

вывуча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да вывучаць.

вывуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывучыць (у 2, 3 і 4 знач.).

выву́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывучваць — вывучыць.

выву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вывучыцца.

2. Зал. да вывучваць.

выву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вывучыць (у 1, 2 знач.).

вы́вучка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вывучыць (у 1 знач.).

2. Уменне, навыкі, набытыя ў працэсе вучобы. Ваенная вывучка.

вы́вучыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. з інф. Навучыцца, набыць веды, уменне рабіць што‑н. Вывучыцца гаварыць па-англійску. Вывучыцца плаваць.

2. за каго, на каго і без дап. Набыць спецыяльнасць, стаць адукаваным, закончыць навучанне. Вывучыцца на трактарыста, на інжынера. □ Прайшлі гады. Былы батрак вывучыўся, стаў сакратаром райкома. Шамякін.

вы́вучыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Навучыць каго‑н., даць адукацыю; абучыць. Вывучыць сына цяслярскаму рамяству. □ Каб вывучыць усіх дзяцей, працавалі і бацька, і маці. Шыцік.

2. Вучачы, засвоіць, запомніць; развучыць. Вывучыць замежную мову. Вывучыць урок. Вывучыць песню.

3. Даследаваць што‑н. Вывучыць прычыны засухі. Вывучыць старажытную архітэктуру.

4. Уважліва наглядаючы за кім‑, чым‑н., добра спазнаць, зразумець, пазнаёміцца. Вывучыць характар сябра. □ Лясніцкі ішоў і лаяў сябе за тое, што не пазнаёміўся блізка, не вывучыў як належыць гэтага камандзіра. Шамякін.

вывучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вывучаць — вывучыць.