вывучыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Навучыць каго‑н., даць адукацыю; абучыць. Вывучыць сына цяслярскаму рамяству. ▪ Каб вывучыць усіх дзяцей, працавалі і бацька, і маці. Шыцік.
2. Вучачы, засвоіць, запомніць; развучыць. Вывучыць замежную мову. Вывучыць урок. Вывучыць песню.
3. Даследаваць што‑н. Вывучыць прычыны засухі. Вывучыць старажытную архітэктуру.
4. Уважліва наглядаючы за кім‑, чым‑н., добра спазнаць, зразумець, пазнаёміцца. Вывучыць характар сябра. ▪ Лясніцкі ішоў і лаяў сябе за тое, што не пазнаёміўся блізка, не вывучыў як належыць гэтага камандзіра. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)