наразвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Развязаць вялікую колькасць чаго‑н. Наразвязваць вузлоў.
наразду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
Разм. Раздушыць у вялікай колькасці.
наразліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разліць многа якой‑н. вадкасці. Наразліваць вады.
наразло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разламаць вялікую колькасць чаго‑н. Наразломваць скрынак.
наразло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Тое, што і наразломваць.
наразны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае на сабе нарэзы, нарэзку; які зроблены пры дапамозе нарэзкі. Наразны карабін. // З надрэзамі. Наразны батон.
наразраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Разрэзаць вялікую колькасць чаго‑н.
наразрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Тое, што і наразразаць.
нара́іць, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак.
1. каго-што. Параіць, парэкамендаваць для якой‑н. мэты каго‑, што‑н. З тыдзень абшываў Іван Андрэя Ермаліцкага. І не сам хадзіў набівацца — людзі параілі гаспадару добрага шаўца. Грахоўскі.
2. з інф., каму і без дап. Даць параду зрабіць што‑н. Потым бегма кінулася [Галя] з аўдыторыі, быццам ёй хто параіў: хутчэй, хутчэй на вольнае паветра, набяры яго поўныя грудзі, і табе лягчэй стане. Сабаленка.
нарака́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наракаць.
2. звычайна мн. (нарака́нні, ‑яў). Дакор, папрокі. Караліна моўчкі слухала матчыны нараканні. Пальчэўскі.