нараджа́льнасць, ‑і, ж.
Адносная колькасць нараджэнняў (у 1 знач.) за пэўны адрэзак часу. Нараджальнасць перавышае смяротнасць.
нараджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
1. Незак. да нарадзіцца.
2. Зал. да нараджаць.
нараджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нарадзіць.
нараджэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нараджаць — нарадзіць і нараджацца — нарадзіцца. // Момант надыходу, з’яўлення, узнікнення на свет. Высока ў неба ўзвіліся жаваранкі, спевам сваім вітаючы нараджэнне дня. В. Вольскі. У грозных бітвах і паходах З дня нараджэння, Як маяк, І праўдай і душой народа Была ты — Партыя мая! Хведаровіч.
2. Дзень, дата, калі хто‑н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня. У дзень нараджэння імкліва Ляціць тэлеграмны лісток... Лось.
нарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.
1. З’явіцца на свет. Нарадзілася дачка. □ Цікава наведваць вёску, дзе нарадзіўся і вырас. Бядуля.
2. перан. З’явіцца; узнікнуць, пачацца. Нарадзіўся калгас. Нарадзілася ідэя. □ Нейкая грымаса .. нарадзілася і застыла на твары Скуратовіча. Чорны. Нарадзіўся страх і скаваў цела і рукі. Галавач.
•••
Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай — тое, што і нарадзіцца ў сарочцы.
Нарадзіцца ў сарочцы — быць удачлівым, шчаслівым ва ўсім.
нарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., каго-што.
1. Даць жыццё каму‑н. шляхам родаў. У хутарской адзіноце Галена нарадзіла сына. Чорны.
2. перан. Даць пачатак чаму‑н., стварыць што‑н., быць прычынай з’яўлення чаго‑н. Рэвалюцыя нарадзіла Савецкую краіну. □ Гэта была незабыўная да смерці крыўда, яна нарадзіла глыбокую злосць. Быкаў. Цяпер.. [Славік] добра разумеў, што толькі вера ў сур’ёзнасць яго прызнання можа нарадзіць у Машы гэтакія ж пачуцці. Шамякін.
•••
У чым маці нарадзіла гл. маці.
нара́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які робіцца па нараду (у 1 знач.). Нарадныя работы.
2. у знач. наз. нара́дная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе выдаюць, атрымліваюць нарады на работу. Мы сабраліся на трэцім паверсе шахтакіраўніцтва ў вялікай зале-нараднай. Скрыган.
нара́дчык, ‑а, м.
Той, хто выпісвае, дае нарады на якую‑н. работу.
нараза́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. наразаць.