Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напіра́цца, ‑аецца.

Незак. да наперціся.

напіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Незак. да наперці (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Рашуча наступаць, цясніць. Танкі напіралі з усіх бакоў. □ Падняўся гвалт і страляніна... Відаць было, што чырвоныя напірапіць... Чарот. // Сабраўшыся ў вялікай колькасці, насоўвацца на што‑н. Вада ўсё прыбывае, напірае, дабіраецца да людзей. Маўр.

3. Рабіць упор, звяртаць асаблівую ўвагу на каго‑, што‑н.; энергічна займацца чым‑н. Мужыкі ў гаспадарцы больш напіралі на валоў, чым на коней, а шляхта раней перайшла на коней. Пестрак. На хлеб павёў атаку я, Пятроў на бульбу напірае. Крапіва.

4. Настойліва дабівацца чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Адстань хоць ты, Квадрыга! Азімае трэба ўбіраць. Раён на закуп напірае. Мыслівец. Дзед пратэстуе, напірае на тое, што трэба забраць дзяцей і вярнуцца сюды. Колас. // Настойліва падкрэсліваць што‑н. Напіраць на сваю занятасць. Напіраць на свае заслугі.

напіса́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напісаць.

2. Форма літары на пісьме. Напісанне літары «н».

3. Перадача на пісьме слоў, складоў, гукаў. Рознае напісанне слова. Дапусціць дваякае напісанне.

напі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напісаць.

•••

На лбе напісана ў каго — адразу відаць, ясна ўсім што‑н. па знешняму выгляду чалавека.

На раду напісана каму — вызначана наперад, наканавана.

На твары напісана ў каго — па выразу твару ясна відаць што‑н.

Чорным па беламу напісана — ясна, няма падставы сумнявацца.

напіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

Разм.

1. Уволю, многа напісаць. Напісаўся за дзень.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца, выйсці (пра што‑н. напісанае). Першы варыянт [ліста ў рэдакцыю] напісаўся хутка. Савіцкі.

напіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша.

Зак. да пісаць.

напі́так, ‑тку, м.

Спецыяльна прыгатаваная для піцця вадкасць. Прахаладжальныя напіткі. Спіртныя напіткі. Мядовы напітак.

напіха́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. напіхаць — напхаць.

напіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да напхацца.

2. Зак. да напіхаць.

напіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напхаць.