Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

накрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.

2. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.). [Кібальчыч:] Я тут не спаў, забыўшы страх, Спяшаўся жыць, пакуль не змог чарцёж накрэсліць на лістках. Вялюгін.

3. Разм. Напісаць. Мікалай Пятровіч паклаў гэты адзіны дакумент у папку, а ў кнізе, куды запісвалі выхаванцаў, размашыстым почыркам накрэсліў: Рыбкін Ілья... Падумаў і дапісаў — Іванавіч. Нядзведскі. Я адчуваў — і бачыў на сцяне, Як папярэднікі мае, Таварышы, раней мяне Крывёй накрэслілі свае імёны, Праклёны катам. Васілёк.

4. перан. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць. Накрэсліць шлях развіцця. □ Ужо ў першы дзень знаёмства Віця і Міхась шмат накрэслілі планаў, як правесці лета. Чарнышэвіч. А далей? Што лёс далей накрэсліў? Вёсны. Шчасце... Калачынскі.

накто́уз, ‑а, М ‑узе, м.

Спец. Драўляная тумба, якая з’яўляецца падстаўкай для магнітнага компаса на судне.

[Ад гал. nachthuis.]

накукава́цца, ‑кукуюся, ‑кукуешся, ‑кукуецца; зак.

Разм.

1. Многа пакукаваць. Гнёзд чужых на выбар: ёсць дзе прыстроіць сваё патомства, ды і накукавацца можна ўволю. Якімовіч.

2. перан. Зазнаць гора з якой‑н. прычыны. Ну, думаю сабе, фельчара няма, накукуюся я з ёю [свіннёй]. Стаховіч.

накукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак., што і чаго.

Разм. У народных павер’ях — прадказаць колькасць гадоў жыцця (пра кукаванне зязюлі). [Цыганка:] — Ты будзеш доўга жыць. Нават калі табе мала зязюля накукуе, — не давай веры... Чыгрынаў.

наку́льгванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. накульгваць.

наку́льгваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крыху кульгаць. [Доктар] супакойваў і казаў, што бацька праз нейкі час будзе хадзіць без мыліцы, хоць будзе накульгваць. Крапіва.

накуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Уволю, многа пакуляцца. Хлапчукі накуляліся ў сене.

2. перан. Многа выпіць. Накуляецца [шафёр] у буфеце, а пасля нас у канаву перакуліць. Бялевіч.

накупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Уволю, многа пакупацца. Накупацца ў моры.

накупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Многа, доўга пакупаць каго‑н. Накупаць дзіця.

накупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., чаго.

Тое, што і накупляць. Наталля Аляксееўна абышла прывакзальную плошчу яшчэ раз.., заглянула амаль ва ўсе крамкі і кіёскі, накупіла.. рознай драбязы. Васілевіч.