Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навыкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Тое, што і навыкідаць.

навы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. навык, ‑кла; зак.

Разм. Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н., займець прывычку. Навыкнуць да сумеснай працы. □ І от неўзабаве.. [Толяк] ужо там, дзе ўсё ідзе гэтак, як навыкла змалку яго душа. Чорны.

навыко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Выкапаць вялікую колькасць паглыбленняў. [Лявон] поўз і ўвесь час правальваўся ў нейкія ямы. І хто іх толькі навыкопваў? Дамашэвіч.

2. Капаючы, дастаць, выняць многа чаго‑н. Навыкопваць кустоў.

навыко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выкарміць у вялікай колькасці. Навыкормліваць парасят.

навыкро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выкраіць, выразаць вялікую колькасць чаго‑н. Навыкройваць каўняроў. Навыкройваць перадкоў на боты.

навыкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выкруціць вялікую колькасць чаго‑н. Навыкручваць вінтоў. Навыкручваць бялізны. Навыкручваць дзірак.

навыкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Выкрасліць многа чаго‑н. Навыкрэсліваць слоў.

навыла́зіць, ‑лазіць, безас. зак.

Разм. Вылезці, выбрацца адкуль‑н. у вялікай колькасці.

навылёт і навы́лет, прысл.

1. Праз усю таўшчыню чаго‑н. За змену целагрэйкі прамакалі навылёт і пачыналі пахнуць нейкаю балотнаю тхлінай. Грахоўскі. На кажуху, блізка адна ад адной, былі дзве невялікія дзіркі — асколак прайшоў навылёт. Шахавец. Юначае сэрца навылет Прастрэліў фашысцкі свінец. Прануза.

2. Без перапынку на працягу якога‑н. часу. І выдумшчык самых прываблівых нот, Спяваў салавейка ўсю ноч навылёт. Агняцвет. Навылет ночы я сядзеў за працай. Клімковіч.

•••

Бачыць навылёт (навылет) гл. бачыць.

навылётны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога праз унутраную частку чаго‑н. [Вера:] У таварыша маёра навылётнае кулявое раненне. Крапіва.