вы́церабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Высечы, ссячы. У той жа дзень .. [Ігнат і Крылоў] выбралі вось гэту дзялянку, дзе яшчэ перад вайной былі высечаны старыя дубы, выцерабілі кусты і з дапамогай жонкі Ігната і яшчэ аднаго лесніка пасадзілі жалуды. Шамякін.
2. Вырваць (пра лён, каноплі і пад.). Умеюць .. [лён] вырасціць, выцерабіць, разаслаць, давесці да ладу шчырыя рукі ільнаводаў. Бялевіч.
3. Разм. Выесці, з’есці. Выцерабіць міску капусты.
вы́цераблены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выцерабіць (у 1, 2 знач.).
вы́церпець, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.
1. Цярпліва перанесці, перацярпець; вытрываць. Выцерпець боль. Выцерпець многа пакут.
2. без дап. (звычайна з адмоўем). Праявіць вытрымку; стрымацца. Я слухаў з цікавасцю.. і не выцерпеў, перабіў расказчыцу. Пестрак.
вы́церты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выцерці.
2. у знач. прым. Паношаны, зношаны. Замест латанага, зашмуленага і выцертага кажушка носіць.. [дзед Талаш] мундзір ваеннага пакрою. Колас.
вы́церусіцца, ‑сіцца; зак.
Тое, што і выцерушыцца.
вы́церушаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выцерушыць, выцерусіць.
вы́церушыцца, ‑шыцца; зак.
Разм. Вытрасціся, высыпацца (пра што‑н. дробнае, сыпкае).
вы́церушыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак. што.
Разм. Трасучы, высылаць, выкінуць (што‑н. дробнае, сыпкае). Выцерушыць тытунь з кісета.
вы́церці, вытру, вытраш, вытра, пр. выцер, ‑церла; зак.
1. каго-што. Выціраючы, зрабіць сухім, чыстым. Выцерці хусцінкай спацелы лоб. Выцерці вочы. Выцерці чаравікі. □ Маладая жанчына выцерла рукі аб фартух і апусціла іх уніз. Чорны. // Сціраючы, зняць. Сцяпан павесіў трубку і выцер пот. Чарнышэвіч.
2. што. Вынасіць, вышмуляць. Выцерці локці ў касцюме.