Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

насса́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нассаць.

насса́цца, ‑ссуся, ‑ссешся, ‑ссецца; ‑ссёмся, ‑ссяцеся; зак.

Разм. Уволю, многа пассаць. Дзіця нассалася і спіць. □ Дачка .. [Апанаса] была не з плаксівых. Нассаўшыся малака, яна спакойна гуляла на ложку і гула ўвесь час, пакуль Апанас з Якавам палуднавалі. Чарнышэвіч.

насса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., чаго.

Пры дапамозе ссання атрымаць, здабыць (пра вадкасць). Нассаць малака.

нассо́ўваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нассоўваць.

нассо́ўвацца, ‑аецца; безас. зак.

Рухаючыся, ссунуцца ўніз у нейкай колькасці. Нассоўвалася снегу са страхі.

нассо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Ссунуць адкуль‑н. або куды‑н. пэўную колькасць чаго‑н. Была відаць здалёку белая бяросга — цэлыя кучы, усё роўна як хто нассоўваў яе ды не даў рады забраць ці спаліць. Пташнікаў.

2. Рухаючы, наблізіць адно да другога. Нассоўваць сталоў.

нассыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Ссыпаць адкуль‑н. або куды‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Нассыпаць пяску з воза. Насыпаць збожжа ў засекі.

нассяка́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нассякаць.

нассяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Ссячы пэўную колькасць чаго‑н. Нассякаць дрэў.

настава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наставаць — дастаць.