выкро́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выкройваць.
выкро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выкраіць.
вы́кругліцца, ‑ліцца; зак.
Разм. Стаць паўнейшым, круглейшым, страціць вуглаватасць; акругліцца.
вы́кругліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Зрабіць зусім круглым.
выкругля́ць, ‑ляю, ‑ляеш, ‑ляе.
Незак. да выкругліць.
выкрунта́сы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Тое, што і выкрутасы.
вы́крут, ‑у, М ‑круце, м.
1. Незвычайны паварот. Сцежка з выкрутам. Скокі з выкрутамі.
2. перан. Прыём з хітрыкамі, які прымяняецца для ўхілення ад прамога адказу, удзелу ў якой‑н. справе, маскіроўкі сапраўднай мэты. Пачаўся допыт з усімі дыпламатычнымі выкрутамі і старанна замаскіраванымі намёкамі. Пятніцкі.
выкрута́сісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Надзвычай мудрагелісты, вычварны. Выкрутасісты подпіс. Выкрутасістая мова. □ [Сцёпка:] — Каб выказаць разумную думку, не трэба многа прыгожых і выкрутасістых слоў. Колас.
выкрута́сы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі. Язда з выкрутасамі. Карнізы з выкрутасамі. □ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю, робячы розныя выкрутасы то ўлева, то ўправа... Чарот. Двары абгароджаны штакетам, а дзе і добрай габляванай шалёўкай, нават з выкрутасамі над веснічкамі і варотамі. Сабаленка. // Мудрагелістыя моўныя звароты, словазлучэнні. Слоўныя выкрутасы. // перан. Хітрыкі, выкруты. [Следчы:] — Ну вось і добра, што прызналіся без выкрутасаў. Пальчэўскі.
•••
Вырабляць выкрутасы гл. вырабляць.