выкрутасы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Мудрагелістыя, вычварныя рухі, лініі. Язда з выкрутасамі. Карнізы з выкрутасамі. ▪ Раптам самалёт з непамернай вышыні вопрамеццю пачаў падаць на зямлю, робячы розныя выкрутасы то ўлева, то ўправа... Чарот. Двары абгароджаны штакетам, а дзе і добрай габляванай шалёўкай, нават з выкрутасамі над веснічкамі і варотамі. Сабаленка. // Мудрагелістыя моўныя звароты, словазлучэнні. Слоўныя выкрутасы. // перан. Хітрыкі, выкруты. [Следчы:] — Ну вось і добра, што прызналіся без выкрутасаў. Пальчэўскі.

•••

Вырабляць выкрутасы гл. вырабляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)