наплаўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да паплавіцца.
2. Зал. да наплаўляць.
наплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да наплавіць.
наплаўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які робіцца на плывучых апорах (пантонах, баржах, лодках і пад.). На рэчцы Сураўцы нашы бамбардзіроўшчыкі разбілі нямецкі наплаўны мост. Хомчанка.
2. Які закідваецца па цячэяню (пра рыбалоўную снасць). Наплаўная вуда.
напле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. наплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. напляці; зак., чаго.
1. Сплесці нейкую колькасць чаго‑н. Наплесці вянкоў. Наплесці кошыкаў.
2. перан.; і без дап. Разм. Нагаварыць рознага глупства; нахлусіць, напляткарыць. Наплесці казак. □ Сярод.. зняволеных часамі пападаліся аматары, што любілі шмат гаварыць і наплесці з тры кашалі рознай хлусні. Колас. [Сяргей] ужо такога нагаворыць, такога іншы раз напляце, што аж галава пухне. Ваданосаў.
напле́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наплесці.
напле́чнік, ‑а, м.
1. Наплечнае ўпрыгожаны на адзежы. Плашч з наплечнікамі.
2. Частка старадаўніх воінскіх даспехаў, якая засцерагала плячо ад удараў. Жалезныя наплечнікі.
3. Разм. У царскай Расіі — папярочны паток, які насілі як знак адрознення ваенныя і некаторыя чыноўнікі. Наплечнікі і бліскучыя гузікі інспектара зусім асляплялі палешукоў. Колас.
4. Частка спартыўнага рыштунку, якая ахоўвае ад пашкоджванняў верхнюю палову тулава і рук.
напле́чны, ‑ая, ‑ае.
Які носяць на плячах. Паправіўшы за наплечную вяровачку мяшок, Жывіца хутка пакульгаў далей. Мележ.
напло́іць, ‑лою, ‑лоіш, ‑лоіць; зак., што.
Завіць валасы, зрабіць укладку. У нядзелю [Зоя] апранулася з надзвычайным стараннем, збегала ў цырульню, наплоіла валасы і стала перад Віктарам ва ўсёй сваёй прыгажосці. Арабей.
наплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наплыць, наплысці.
наплы́сці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. наплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.
1. Плывучы, наткнуцца на што‑н. Наплысці на корч. Наплысці на камень.
2. Прыплыўшы, набрацца ў нейкай колькасці. Наплыло шмат смецця.
3. Нацячы на паверхню чаго‑н. На вочы наплылі слёзы. На параненае месца наплыла кроў.
4. Набліжаючыся, насунуцца, закрыць сабой (пра хмары, воблакі, туман і пад.). Наплылі аднекуль хмары, закапаў дождж. Лупсякоў. На раку, На лугі Туманы наплылі. Кляшторны. // Пра гукі, пах. Здалёк наплыў гул гармат. У акно наплыў водар бэзу. // перан. Ахапіць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці, успаміны, вобразы і пад.). Наплылі ўспаміны. □ На душу наплыло пачуццё шчасця. Пестрак. Андрэй хацеў сказаць мужыкам цэлую прамову, але так многа наплыло ўсякіх думак, што ён не ведаў, з чаго пачаць. Колас.
5. Разм. Трапіць куды‑н. Наплыла вада ў пограб.