напіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша.
Зак. да пісаць.
напі́так, ‑тку, м.
Спецыяльна прыгатаваная для піцця вадкасць. Прахаладжальныя напіткі. Спіртныя напіткі. Мядовы напітак.
напіха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. напіхаць — напхаць.
напіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да напхацца.
2. Зак. да напіхаць.
напіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напхаць.
напі́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. напіхваць — напхаць.
напі́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да напхацца.
2. Зал. да напіхваць.
напі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напхаць.
напі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑п’яцеся; пр. напіўся, ‑пілася, ‑пілося; заг. напіся; зак.
1. чаго і без дап. Выпіць чаго‑н., каб наталіць смагу; папіць. Напіцца чаю. □ Падмацаваўшыся, Сцёпка напіўся ў рэчцы вады. Колас. — Добра, — сказала жанчына, выслухаўшы Любу. — Дай мне напіцца. Чорны.
2. Дайсці да стану ап’янення. Ніяк не мог [Нічыпар] успомніць, з якой прычыны ўчора напіўся. Асіпенка.
3. перан.; чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым‑н. Нават паветра змянілася ў сяле: напілося густога смалістага паху. Васілевіч.
•••
Напіцца (насмактацца) крыві чыёй — памучыць каго‑н., паздзекавацца з каго‑н.
Хоць вады напіся — пра вельмі прыгожы твар.
напі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. наліў, ‑піла, ‑піло; зак.
Разм. Выпіць на нейкую суму. Спярша яшчэ тое-сёе разумеючы, Віктар прыкідваў у галаве, на колькі ён наліў. Ваданосаў.