напі́льнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да напільніка; зроблены напільнікам. Напільнікавая соль. Напільнікавая разьба.
напі́льнічак, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да напільнік; невялічкі напільнік.
напіна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. напінаць — напяць (у 1 знач.).
напіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да напяцца.
2. Зал. да напінаць.
напіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напяць.
•••
Напінаць жылы — напружвацца з усіх сіл.
напіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Незак. да наперці (у 1, 3 і 4 знач.).
2. Рашуча наступаць, цясніць. Танкі напіралі з усіх бакоў. □ Падняўся гвалт і страляніна... Відаць было, што чырвоныя напірапіць... Чарот. // Сабраўшыся ў вялікай колькасці, насоўвацца на што‑н. Вада ўсё прыбывае, напірае, дабіраецца да людзей. Маўр.
3. Рабіць упор, звяртаць асаблівую ўвагу на каго‑, што‑н.; энергічна займацца чым‑н. Мужыкі ў гаспадарцы больш напіралі на валоў, чым на коней, а шляхта раней перайшла на коней. Пестрак. На хлеб павёў атаку я, Пятроў на бульбу напірае. Крапіва.
4. Настойліва дабівацца чаго‑н., настойваць на чым‑н. — Адстань хоць ты, Квадрыга! Азімае трэба ўбіраць. Раён на закуп напірае. Мыслівец. Дзед пратэстуе, напірае на тое, што трэба забраць дзяцей і вярнуцца сюды. Колас. // Настойліва падкрэсліваць што‑н. Напіраць на сваю занятасць. Напіраць на свае заслугі.
напіса́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напісаць.
2. Форма літары на пісьме. Напісанне літары «н».
3. Перадача на пісьме слоў, складоў, гукаў. Рознае напісанне слова. Дапусціць дваякае напісанне.
напі́саны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напісаць.
•••
На лбе напісана ў каго — адразу відаць, ясна ўсім што‑н. па знешняму выгляду чалавека.
На раду напісана каму — вызначана наперад, наканавана.
На твары напісана ў каго — па выразу твару ясна відаць што‑н.
Чорным па беламу напісана — ясна, няма падставы сумнявацца.
напіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм.
1. Уволю, многа напісаць. Напісаўся за дзень.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца, выйсці (пра што‑н. напісанае). Першы варыянт [ліста ў рэдакцыю] напісаўся хутка. Савіцкі.