Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наспірто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наспіртавацца.

2. Зал. да наспіртоўваць.

наспірто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наспіртаваць.

наспі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Спісаць з напісанага кім‑н. у значнай колькасці. Наспісваць куплетаў са спеўніка.

2. Выбракаваць пры інвентарызацыі ў значнай колькасці.

3. Адлічыць, звольніць многіх (з асабовага складу, уліку чаго‑н.).

наспо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Спароць, адпароць вялікую колькасць чаго‑н. Наспорваць гузікаў.

2. Штурхаючы чым‑н., скінуць многае. Наспорваць яблыкаў.

наспраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Разм. Набыць, нажыць многа чаго‑н. Наспраўляць адзежы.

наспрача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Доўга, многа паспрачацца.

наспява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. наспяваць ​2 — наспець.

наспява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наспяваць ​1 (у 1 знач.).

наспява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Уволю, многа паспяваць. Дзяўчынка наспявалася і заціхла. □ Пяюць не наспяваюцца шпакі... Лукша. Зноў садзіліся [людзі] за стол. Наспяваліся ўволю песень. Паўлаў.

наспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Праспяваць, спець многа чаго‑н. Наспяваць частушак.

2. перан., што і чаго. Разм. Нагаварыць многа чаго‑н. У галаве [Каршукова] гулялі вясёлыя думкі: «Старога вераб’я захацеў на мякіне правесці. Падстаўляй вушы, я табе такое наспяваю...» Асіпенка.

наспява́ць 2, ‑ае.

Незак. да наспець.