Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надко́сны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над косцю.

надко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надкоўваць.

надко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надкаваць.

надко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надкасіць.

надкры́ллі, ‑яў; адз. надкрылле, ‑я; н.

Цвёрдыя пярэднія крылы жукоў і перапончатакрылых насякомых.

надку́с, ‑у, м.

Надкушанае месца.

надку́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надкусваць — надкусіць.

надку́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надкусваць.

надку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надкусіць.

надкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што.

Пракусіць крыху або адкусіць частку чаго‑н. Надкусіць яблык.