напе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак.
1. чаго. Спець многа чаго‑н. Вольны вецер напеў вольных песень табе, Бор зялёны ўзняў дружным гоманам, Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе, Зоры веру ўлілі сілам зломаным. Купала.
2. што. Перадаць голасам. Напець матыў. Напець арыю.
3. што. Спець для гуказапісу (на плёнку, пласцінку і пад.). Напець пласцінку.
4. чаго і без дап. Разм. Нагаварыць, напляткарыць на каго‑н.
•••
Напець у вушы — тое, што і напець (у 4 знач.).
напе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напячы (у 1, 2 знач.).
напіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да напіцца.
напіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напіць.
напілава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.
Разм. Многа, доўга папілаваць.
напілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., чаго.
Пілуючы, нарэзаць у нейкай колькасці. Напілаваць дроў.
напі́лак, ‑лка, м.
Разм. Тое, што і напільнік. Пусціць ён [каваль] у ход напілкі ды парэжа штосьці пілкай, зварыць, гладзіць — забірай. Бялевіч.
напіло́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да напілоўваць.
напіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да папілаваць.
напі́льнік, ‑а, м.
Інструмент у выглядзе стальнога бруска з насечкай, які ўжываецца для загладжвання металічнай, драўлянай і інш. паверхні. Працаваць напільнікам. □ З вясёлым перазвонам ляскалі і стукалі малаткі і молаты, прарэзліва шоргалі напільнікі. Якімовіч.