наперапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Перапісаць вялікую колькасць чаго‑н. Наперапісваць вершаў у альбом.
наперараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Перарэзаць пэўную колькасць чаго‑н. Напераразаць дошак.
наперарэ́з,
1. прысл. Перасякаючы чын‑н. шлях, напрамак руху каго‑, чаго‑н. Славік завыў ад шаленства і не падхапіўся, а папоўз да стрэльбы. Тарас кінуўся наперарэз. Шамякін. // Перасякаючы што‑н. Забегалі вочы ў Тамаша, ён наперарэз цераз пляц хутка пайшоў, каб паглядзець кароў. Гурскі.
2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «наперарэз» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве асобы ці прадмета, шлях якіх хто‑, што‑н. перасякае. Бегчы наперарэз машыне. □ Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну. Колас. [Клямт] раптам кінуўся ў поле, стараючыся дапасці да кустоў, але заўважыў, што справа наперарэз яму бягуць два байцы. Мележ.
наперарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Тое, што і напераразаць.
напераса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Перасадзіць у другое месца вялікую колькасць чаго‑н. Наперасаджваць кветак.
напераця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Перацягваючы, перамясціць у іншае месца вялікую колькасць чаго‑н. Наперацягваць мяхоў. Наперацягваць жэрдак.
напе́рснік 1, ‑а, м.
Уст.
1. Блізкая давераная асоба або таварыш, якому давяраюць свае тайны. Наперснік паэта.
2. Традыцыйны персанаж у класічных трагедыях 17–18 ст. ст. — друг галоўнага героя. Выконваць ролі наперснікаў.
напе́рснік 2, ‑а, м.
Спец. Частка вупражы верхавога каня, якая складаецца з перакрыжаваных на грудзях рамянёў, з якіх адзін ідзе ўніз паміж пярэднімі нагамі да папругі.
напе́рсніца, ‑ы, ж.
Уст.
1. Жан. да наперснік 1.
2. Палюбоўніца, наложніца.
напе́рстаўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑статак; ж.
Травяністая лекавая расліна сямейства залознікавых з кветкамі, якія нагадваюць папарстак.
напе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. напёр, ‑перла; заг. напры; зак.
Разм.
1. Штурхаючы, націснуць на каго‑, што‑н. Наперці на дзверы. Наперці на людзей.
2. чаго. Прынесці, прывезці ў вялікай колькасці чаго‑н. Наперці дроў з лесу.
3. чаго. Напхаць у вялікай колькасці чаго‑н. Наперці вопраткі ў шафу.
4. безас. каму. Вельмі спатрэбіцца, прыспічыць. — Я, пане Арлоўскі, ноччу са Слуцка ехаў, не спаў, а вам разлічыцца са мной цяжка, бо валі спаць хочацца. А мне хіба не хочацца? Ды мне грошы трэба. — Ай-яй! Так ужо вам наперла, пане Ашакевіч. Чарнышэвіч.