Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напаўпралетарыя́т, ‑у, М ‑яце, м.

У капіталістычным грамадстве — блізкі да пралетарыяту клас наёмных рабочых, які амаль пазбаўлены ўласнасці і сродкаў вытворчасці.

напаўпраніка́льны, ‑ая, ‑ае.

Слаба пранікальны, не зусім пранікальны. Напаўпранікальныя матэрыялы.

напаўпрыкры́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім прыкрыты. Напаўпрыкрытыя фары машын.

напаўпрыто́мны, ‑ая, ‑ае.

Амаль без прытомнасці, амаль непрытомны. Напаўпрытомны стан. Напаўпрытомны погляд.

напаўпусты́, ‑ая, ‑ое.

Не зусім напоўнены, запоўнены; амаль пусты. Звычайна напаўпустая аўдыторыя сёння не мела ніводнага вольнага месца. Караткевіч.

напаўразбі́ты, ‑ая, ‑ае.

Разбіты не да канца, не зусім. Напаўразбітае войска.

напаўразбу́раны, ‑ая, ‑ае.

Разбураны часткова, не да канца. Напаўразбураная сцяна. □ Лясніцкі заўважыў на некалькі крокаў у бок ад алеі старую напаўразбураную альтанку. Зарэцкі.

напаўраздзе́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім раздзеты, амаль раздзеты. Напаўраздветае дзіця. // перан. У вельмі дрэнным адзенні. Галаднаватыя і напаўраздзетыя камсамольцы будавалі Магнітку, ставілі горад юнацтва на беразе Амура. Сабаленка.

напаўраскры́ты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім раскрыты, напалову раскрыты. Напаўраскрытая кніга.

напаўрасплю́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім расплюшчаны (пра вочы). Ляжаць з напаўрасплюшчанымі вачамі.