Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наспе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які паспеў, спелы. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем. Лобан.

2. перан. Развіцца, дайсці да высокай ступені праяўлення чаго‑н.; стаць надзённым. Наспелае пытанне. Наспелае рашэнне.

наспе́х, прысл.

Спяшаючыся, паспешліва. Умыўшыся, Даніла наспех паснедаў і выйшаў на двор. Краўчанка. Часам бацька перасылаў дадому наспех напісаную пісульку. Даніленка. Камандзіры сабраліся на нараду каля наспех зробленага будана. Федасеенка.

наспе́ць, ‑ее; зак.

1. Стаць, зрабіцца спелым, паспець. Прыйшло лета залатое, Поўны колас наш паспеў. Русак. // Напоўніцца гноем (пра нарыў).

2. перан. Развіўшыся, стаць надзённым, патрэбным. Неабходнасць у шырокай прапагандзе ідэй аховы прыроды паспела. «Звязда». // З’явіцца, узнікнуць. [Дзед:] — Ну, расказвай! кажы смела, Мой музыка малады: Што ў цябе там зноў паспела? Можа песня для дуды? Колас.

3. перан. Надысці, настаць. Наспела рэвалюцыйная сітуацыя. □ [Мельнікаў:] — Хацеў .. [Лугавец] і сам з намі прыехаць, ды раптам паспелі неадкладныя справы. Краўчанка.

наспіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Спілаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наспілоўваць дрэў.

наспі́ннік, ‑а, м.

У старажытнасці — металічныя латы, якія закрывалі спіну.

наспі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на спіне. Наспінныя нумары спартсменаў.

наспіртава́ны і наспірто́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наспіртаваць.

наспіртава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

1. Прасякнуць, насыціцца спіртам.

2. перан. Разм. Напіцца п’яным.

наспіртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Насыціць спіртам. Наспіртаваць прэпараты.

наспірто́ваны,

гл. наспіртаваны.