Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напераця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перацягваючы, перамясціць у іншае месца вялікую колькасць чаго‑н. Наперацягваць мяхоў. Наперацягваць жэрдак.

напе́рснік 1, ‑а, м.

Уст.

1. Блізкая давераная асоба або таварыш, якому давяраюць свае тайны. Наперснік паэта.

2. Традыцыйны персанаж у класічных трагедыях 17–18 ст. ст. — друг галоўнага героя. Выконваць ролі наперснікаў.

напе́рснік 2, ‑а, м.

Спец. Частка вупражы верхавога каня, якая складаецца з перакрыжаваных на грудзях рамянёў, з якіх адзін ідзе ўніз паміж пярэднімі нагамі да папругі.

напе́рсніца, ‑ы, ж.

Уст.

1. Жан. да наперснік ​1.

2. Палюбоўніца, наложніца.

напе́рстаўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑статак; ж.

Травяністая лекавая расліна сямейства залознікавых з кветкамі, якія нагадваюць папарстак.

напе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; пр. напёр, ‑перла; заг. напры; зак.

Разм.

1. Штурхаючы, націснуць на каго‑, што‑н. Наперці на дзверы. Наперці на людзей.

2. чаго. Прынесці, прывезці ў вялікай колькасці чаго‑н. Наперці дроў з лесу.

3. чаго. Напхаць у вялікай колькасці чаго‑н. Наперці вопраткі ў шафу.

4. безас. каму. Вельмі спатрэбіцца, прыспічыць. — Я, пане Арлоўскі, ноччу са Слуцка ехаў, не спаў, а вам разлічыцца са мной цяжка, бо валі спаць хочацца. А мне хіба не хочацца? Ды мне грошы трэба. — Ай-яй! Так ужо вам наперла, пане Ашакевіч. Чарнышэвіч.

напе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. напёрся, ‑перлася; заг. напрыся; зак.

Разм.

1. Стоўпіцца ў адным месцы ў вялікай колькасці. У клуб наперлася народу.

2. Ідучы, едучы, наткнуцца на каго‑, што‑н. Наперціся на пень.

3. Груб. Наесціся многа, уволю.

напе́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наперчыць.

напе́рчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да наперчваць.

напе́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наперчыць.

напе́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Пасыпаць перцам, пакласці многа перцу. Наперчыць суп. Наперчыць памідоры.