Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напаўва́дкі, ‑ая, ‑ае.

Не зусім вадкі, сярэдні паміж вадкім і цвёрдым. Напаўвадкая ежа.

напаўвае́нны, ‑ая, ‑ае.

Напалову, часткова ваенны. За сталом сядзелі людзі ў напаўваеннай форме. Новікаў.

напаўгало́дны, ‑ая, ‑ае.

Які ніколі не есць удоваль; амаль галодны. Напаўгалодны чалавек. □ Але ж там .. [Шылахвоста] чакалі зноў няволя, змрочныя муры турмы і напаўгалоднае, бяспраўнае існаванне. Сачанка.

напаўго́ласа, прысл.

Не моцна, не гучна, не на поўны голас. Пець напаўголаса. □ Васіль захадзіў па пакоі ўзад і ўперад, дэкламуючы верш напаўголаса. Дуброўскі. Заранік і Наташа схіліліся над столікам і, разглядаючы альбом са здымкамі, гаварылі паміж сабой напаўголаса. Хадкевіч.

напаўго́лы, ‑ая, ‑ае.

Амаль голы. Напаўголыя плечы. Напаўголыя дзеці. □ Сарамліва схіляюцца ў прывітальным паклоне напаўголыя бярозкі. Сяргейчык.

напаўдзі́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Амаль дзікі. Не стала .. таго саду, у якім раслі і раскашаваліся напаўдзікія яблыні. Сабаленка.

2. Недастаткова цывілізаваны. Напаўдзікае племя.

напаўдзіку́н, ‑а, м.

1. Чалавек, які па свайму спосабу жыцця і духоўнаму развіццю блізкі да першабытнага чалавека.

2. перан. Малакультурны, неразвіты чалавек.

напаўдрымо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, ж.

Стан, блізкі да дрымоты. Цяжкая напаўдрымота.

напаўдрымо́тны, ‑ая, ‑ае.

Блізкі да дрымотнага. Напаўдрымотны стан.

напаўжабра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Амаль жабрацкі. Напаўжабрацкае жыццё.